Дрібна дрібниця

Матеріал з Вікіпедії — вільної енциклопедії.
Перейти до навігації Перейти до пошуку

«Дрібна дрібниця» (біл. Дробна драбніца) — популярна білоруська народна застільна пісня.

Текст пісні

[ред. | ред. код]
Варіант #1[1] Варіант #2 Варіант #3
Дробна-драбніца, дробна-драбніца,

Дробны дождж ідзе…

Сабралася бедна басота

Ды гарэлку п'е.

Сабралася бедна басота

Ды гарэлку п'е.


П'ем мы гарэлку, п'ем мы вішнёўку,

Будзем піць віно…

А хто прыйдзе з нас насьмяяцца

— Будзем біць таго.


Вось ідзе дзядзька, дзядзька багаты

— Насьмяхаецца…

Скуль жа, скуль жа

Бедна басота так напіваецца.


— Ой жа ты дзядзька, дзядзька багаты,

Ты ня сьмейся з нас!

Бяры ў рукі чарку гарэлкі

— Выпівай за нас!


— Рад бы я выпіць, рад бы я зьесьці,

Рад бы закусіць…

Ёсьць у мяне сто рублёў грошай

— Шкода разьмяніць…


— У цябе сотні, а ў нас драбніца,

Дык не смейся з нас,

Ідзі ты к чорту, дзядзька багаты,

К чорту ідзі ад нас.

Адзін за ручкі, другі за ножкі,

Трэцьці ў карак б'е…

Не хадзі ж ты, дзядзька багаты,

Дзе басота п'е…


Дробна-драбніца, дробна-драбніца,

Дробны дождж ідзе…

Сабралася бедна басота

Ды гарэлку п'е…

Дробна драбніца, дробна драбніца,

Дробны дождж ідзе.

Ой, сабралася бедна галота

Дый гарэлку п’е.

— П’ём мы гарэлку, п’ём мы гарэлку

Будзем піць віно.

А хто к нам прыйдзе, будзе смяяцца,

Будзем біць таго.

Ой, прыйшоў дзядзька, дзядзька багаты

Насміхаецца:

— А скуль жа гэта бедна галота

Напіваецца?

Ой ты не смейся, дзядьку багаты

Ты не смейся з нас,

Вазьмі у рукі чарку гарэлкі,

Выпі ты да нас.

— Рад бы я выпіць, рад бы я з’есці,

Рад бы закусіць.

Сто рублёў маю, сто рублёў маю,

Недзе размяніць.

У цябе сотні, а ў нас драбніца,

Дык не смейся з нас.

Ідзі ты к чорту, дзядзька багаты,

Ідзі ты к чорту ад нас!

Адзін за ругі, другі за ногі,

Трэці ў карак б’е:

— Ой, не йдзі, не йдзі, дзядзька багаты,

Дзе галота п’е!

Дробна драбніца, дробна драбніца

Дробны дожджык лье

Сабралася бедна басота

Ды гарэлку п’е.


П’ем мы гарэлку, п’ем мы гарэлку

Будзем піць віно

А хто прыйдзе з нас насмяецца

Будзем біць таго.


Ой, прыйшоў дзядзька, дзядзька багаты

Насміхаецца:

— Скуль жа, скуль жа бедна басота

Напіваецца?


Ой ты не смейся, дзядька багаты

Ты не смейся з нас,

Вазьмі ў рукі чарку гарэлкі,

Выпі ты за нас.


— Рад бы я выпіць, рад бы я з’есці,

Рад бы закусіць.

Але ж маю сто рублёў грошай,

Шкода размяніць.


Адзін за ручкі, другі за ножкі,

Трэці ў карак б’е:

— Не хадзі ты, дзядзька багаты,

Дзе басота п’е.


Дробна драбніца, дробна драбніца…

Примітки

[ред. | ред. код]
  1. Belarusian Folk Song 'Драбніца'. musicaneo.com (англ.) . Архів оригіналу за 4 вересня 2021. Процитовано 4 вересня 2021.

Література

[ред. | ред. код]
  • Беларускія народныя песні. У чатырох тамах. Запіс Р. Шырмы. Т.2. – Мн. : Дзярж. выдавецтва БССР : Рэдакцыя музычнай літаратуры, 1960.